У судзе на працэсе Канавалава-Кавалёва працягваецца агучваньне пратаколаў допытаў і пастановаў адносна пацярпелых, якія атрымалі лёгкія пашкоджаньні.
Your browser doesn’t support HTML5
«У мэтро дзейнічалі марадзёры»
…17:30 У другой палове дня ў судзе працягвалі зачытваць пратаколы допыту пацярпелых, якія атрымалі ў выніку выбуху лёгкія цялесныя пашкоджаньні. Сярод іх былі паказаньні і вядомага беларускага атлета Вячаслава Харанекі, якога дапытвалі двойчы, 14 і 27 красавіка. Падчас выбуху Харанека знаходзіўся на балькончыку перад ўваходам у тунэль, што вядзе з Кастрычніцкай на Купалаўскую і мог бачыць Канавалава. Але з паказаньняў не зразумела, бачыў спартовец Канавалава ці не.
5 кастрычніка судовае паседжаньне працягнецца.
…14:00 Выступілі двое пацярпелых. Пацярпелы Андрэй Тышкевіч расказаў пра факт марадзёрства ў мэтро пасьля выбуху. Яго выкінула выбухам на супрацьлеглыя пуці. Быў паранены, але сам выбраўся. Калі выбіраўся з пуцей, скінуў паліто, у якім застаўся гаманец з 1,5 млн. рублёў. Паліто забыў пасьля забраць. Пазьней у міліцыі вярнулі гаманец, у якім засталося толькі пасьведчаньне і 10 тысяч рублёў. Знаёмы міліцыянт сказаў, што быў знойдзены марадзёр.
Выступіў Андрэй Гаршкоў. У яго была параненая нага. Дагэтуль кульгае і не працуе. Ён заявіў пра страты у 5 млн. рублёў. Было зачытана больш за 50 паказаньняў допытаў пацярпелых, большасьць з якіх атрымалі лёгкія пашкоджаньні і зьвярнуліся за дапамогай на наступны дзень пасьля выбуху.
Некалькі пацярпелых, сярод якіх Семянюк, Слабадзян, Філіповіч, аказаліся ў момант выбух на мосьце з пераходу са станцыі мэтро «Купалаўская». Яны маглі бачыць там Канавала, у той момант, калі ён націскаў кнопку. Незразумела, ці пыталіся ў іх пра Канавалава.
Абвешчаны перапынак. Пасьля перапынку працягнецца зачытваньне пратаколаў пацярпелых.
15 верасьня — пачатак суду па выбуху ў менскім мэтро
частак 2, 3 артыкула 295 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў)
частак 2,3 артыкула 339 (хуліганства)
частак 2 артыкула 218 (наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці)
частак 1 артыкула 14 (замах на злачынства) Крымінальнага кодэксу Беларусі
Кавалёва вінавацяць у злачынствах паводле:
часткі 6 артыкула 16 (дапамога ў злачынстве)
часткі 3 артыкула 289 (тэрарызм)
часткі 3 артыкула 295 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў)
частак 2,3 артыкула 339 (хуліганства)
частак 2 артыкула 218 (наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці)
часткі 2 артыкула 405 (укрывальніцтва злачынстваў)
частак 1, 2 артыкула 406 (неданясеньне аб злачынстве)
Канавалава і Кавалёва таксама вінавацяць у тым, што яны арганізавалі іншыя выбухі — у Віцебску (14 і 22 верасьня 2005 году) і ў Менску (3 ліпеня 2008 году).