Андрэй Мікалаеў, адзін з абвінавачаных па "справе 19 сьнежня", атрымаў пісьмовае паведамленьне, што справа супраць яго спынена.
У паведамленьні таксама сказана, што забарона на выезд з краіны скасаваная.
Андрэй Мікалаеў паведаміў "Народнай волі", што яго неаднойчы выклікалі сьледчыя вайсковай контравыведкі. У часе ператрусу людзі ў цывільным забралі камп'ютар, флэшкі, фота- і відэакамэры. Потым відэакамэру вярнулі, але ўсе здымкі, зробленыя падчас падзей 19 сьнежня, былі зьнішчаны.
Раней крымінальныя справы за плошчу былі спыненыя супраць:

- журналісткі Натальлі Радзінай
- старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі
- грамадзкага актывіста Алега Корбана
- Алеся Арастовіча, чальца перадвыбарчага штабу Міколы Статкевіча
- былога кандыдата на прэзыдэнта Рыгора Кастусёва
- Уладзімера Кобеца, чальца перадвыбарчага штабу Андрэя Саньнікава
- Анатоля Паўлава, чальца перадвыбарчага штабу Яраслава Раманчука