Затрыманых у Барысаве актывістаў адпусьцілі

Міліцыя Барысава выпусьціла дэмакратычных актывістаў Мікалая Пахабава і Анатоля Аскерку. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў спадар Аскерка:

«Міліцыянты прымусілі нас напісаць тлумачальную запіску. У нас канфіскавалі падпісныя лісты й інфармацыйныя матэрыялы».

Мікалай Пахабаў і Анатоль Аскерка ўдзень зьбіралі подпісы гарадждан у падтрымку правядзеньня ў Барысаве Народнага сходу. Яны былі затрыманыя міліцыяй і выпушчаныя празь некалькі гадзін.