Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Савелій Пятровіч Пстрычка і Рыгор Браніслававіч Глык пасьля доўгіх летніх адпачынкаў - зноў разам і падводзяць вынікі ўсяго таго, што наадбывалася падчас іхнай адсутнасьці.
Саўка і Грышка: На Жданах, але па пяцьдзясят
Your browser doesn’t support HTML5
Саўка і Грышка: На Жданах, але па пяцьдзясят
Саўка:
Пака я устала на дачэ сядзеў,
У мірэ нямала надзелалась дзел. Грышка:
Пакуль я на вёсцы касіў-паліваў,
Бяляцкага здала мінтоўцы Літва. Саўка:
Пака я на дачэ варыў халадзец,
У Трыпалі ўзялі Кадафі дварэц. Грышка:
Пакуль я на вёсцы свой чысьціў мэнтал,
І Польшча Бяляцкага здала мянтам. Саўка:
Пака я на дачэ наварываў шчы,
Дык мяса ішчэзла – ішчы-не ішчы… Грышка:
Я лёску на вёсцы ў раку закідаў,
А нехта свой тэрмін турэмны матаў, Саўка:
Я вечарам лашчыў на дачэ ката,
А лідзер сь візітам пaехаў в Катар. Грышка:
У вёсцы калгасная праца кіпіць,
А ў Менску валюту ўжо не купіць. Саўка:
А хто-та панізіў тарыфы на газ,
А мы вот з Рыгорам вярнулісь да вас. Грышка:
І вось мы нарэшце сьпяваем ізноў. Саўка:
Даносім да вас камянтарый “зь нізоў”.
Ты, кстаці, ня знаеш, сьвінінкі дзе ўзяць? Грышка:
Я чуў, на Жданах, але па пяцьдзесят…