Ад 9 чэрвеня "Інтэр РАО" можа зьнізіць пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь

Расейскі экспартэр электраэнэргіі "Інтэр РАО" разьлічвае, што Беларусь у бліжэйшы час пагасіць доўг за электраэнэргію.

"Мы разьлічваем, што плацяжы за пастаўленую ў сакавіку-красавіку ў Беларусь электраэнэргію паступяць у бліжэйшы час", — заявіў РИА Новости афіцыйны прадстаўнік кампаніі Антон Назараў.

У той жа час крыніца ў "Інтэр РАО" паведаміла РИА Новости, што Беларусь завінавацілася каля 1,5 мільярда расейскіх рублёў.

Паводле крыніцы, расейская кампанія ўжо паведаміла Менску, што ад 00.00 маскоўскага часу 9 чэрвеня плянуе зьнізіць аб'ём электраэнэргіі, якая пастаўляецца, на 200 МВт.

"Калі беларускія калегі закрыюць доўг сёньня, то ніякага зьніжэньня паставак наагул ня будзе", — сказаў Назараў.