Строс-Кан не прызнаў сябе вінаватым

Строс-Кан разам з жонкай прыбывае ў нью-ёрскі суд, 6 чэрвеня 2011 г.

Былы кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Строс-Кан, які сёньня быў дастаўлены ў нью-ёрскі крымінальны суд, не прызнаў сябе вінаватым у спробе згвалтаваньня пакаёўкі ў нью-ёрскім гатэлі 14 траўня.

Гэта азначае, што наперадзе будзе працяглы, на думку аглядальнікаў, судовы працэс, а канчатковы вэрдыкт вынесе суд прысяжных. У выпадку, калі б Строс-Кан прызнаў сябе вінаватым, судзьдзя вынес бы вырак без удзелу прысяжных.

Да свайго арышту 62-гадовы Дамінік Строс-Кан быў адным з галоўных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах у Францыі ў 2012 годзе.