Звольнены начальнік Менскага мэтрапалітэну

Мікалай Андрэеў

Начальнік КУП «Менскі мэтрапалітэн» Мікалай Андрэеў 31 траўня вызвалены ад пасады. Як паведамілі БелТА ў Менгарвыканкаме, адпаведны загад быў падпісаны гендырэктарам дзяржаўнага прадпрыемства «Менсктранс».

Мікалай Андрэеў звольнены за грубае парушэньне службовых абавязкаў, што выявіліся ў адсутнасьці належнага кантролю па забесьпячэньні грамадзкай бясьпекі ў Менскім мэтрапалітэне, невыкананьне патрабаваньняў Дырэктывы прэзыдэнта № 1.

Факт бесьперашкоднага праходу групы маладых людзей уначы на станцыю мэтро «Маскоўская» абмяркоўваўся 31 траўня на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі пра хаду расьсьледаваньня абставінаў выбуху ў менскім мэтро.