Цімашэнка пераабраная кіраўніком "Бацькаўшчыны"

Ю.Цімашэнка

Былы прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка пераабраная на пасаду старшыні апазыцыйнага Усеўкраінскага аб'яднаньня "Бацькаўшчына" на чарговым з’езьдзе партыі.

У паведамленьні партыі, аднак, не ўзгадваецца, ці прысутнічала ці на з'ездзе сама Юлія Цімашэнка. Раней паведамлялася, што яна праходзіць курс тэрапіі ў прыватнай клініцы, з-за чаго не з'яўлялася на допыты ў Генпракуратуру.