Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка і Грышка абмяркоўваюць "чорныя сьпісы" дзеячаў культуры для дзяржаўных СМІ.
Чорныя сьпісы
Your browser doesn’t support HTML5
Чорныя сьпісы
Грышка: Мацуйцеся, артысты! Прыйшоў паганы час. Эпоха чорных сьпісаў вярнулася да нас. Каго не атрымалася купіць альбо скарыць - Забараніць, прыціснуць, паветра перакрыць.
Саўка: Празнаваў васьмое марта я чатыры дня. І цяпер ня ўсё ў парадку з мозгам у міня. На работу как-та вышэл, толька сам ня свой… Што-та сьлішкам, слышыш, Грышка, сьлішкам ты жывой.
Грышка: І будуць табе ў вочы сумленна пазіраць: Маўляў, усё дазволена – пісаць, сьпяваць ды граць, А самі па інстанцыі званіць і гаварыць: “Забараніць, прыціснуць, паветра перакрыць!”.
Саўка: Празнаваў васьмое марта я чатыры дня. І цяпер ня ўсё ў парадку зь нервамі ў міня. Чуствую сібя ужасна, проста чуць жывой. В жэнскі празьнік я, няшчасны, быў пабіт жаной.
Грышка: Жывуць такія саўкі, і ім на ўсё пляваць. А цэрбэрскія шаўкі сьпіс будуць папаўняць. Такая ўжо ў іх праца, шаноўныя сябры, - Забараніць, прыціснуць, паветра перакрыць…
Саўка: Празнаваў васьмое марта я чатыры дня. І цяпер ня ўсё ў парадку на душэ ў міня. Выпіць румку алкаголю мне ужэ пара. Астальное, друг Грыгорый, мне да фанара.