Ужо выходныя 19-20 лютага

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

МАРОЗ...


...і завірухі. Тэмпэратура: -19 – -14 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


19 – У клюбе "Рэактар" канцэрт нямецкага хэві-мэтал гурту "Grave Digger". Пачатак а 18.00.

19 – У Гісторыка-культурным музэі г. Заслаўе адкрываецца мастацкая выстава малюнкаў Андрэя Такінданга. У межах выставы адбудзецца музычны канцэрт гурта "Recha", а таксама выступ беларускага барда Аляксея Жбанава. Пачатак а 13.00.

20 – У клюбе "Рэактар" у Менску музычныя выступы, прысьвечаныя памяці Курта Кабэйна (1967-1994), лідэра культавага амэрыканскага рок-гурта "Nirvana". Пачатак а 18.00.

20 – У Старых і Новых Васілішках: адкрыцьцё мэмарыяльнай дошкі Чэслава Немэна, імша ў касьцёле, конкурс на лепшае выкананьне песень з рэпэртуару Чэслава Немэна.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


19 – А 14.00 гадзіне ў Нью-Ёрку насупраць галоўнай кватэры ААН будзе праведзеная акцыя падтрымкі беларусаў, якія знаходзяцца за кратамі і перасьледуюцца рэжымам.

19 – Апазыцыя плянуе новы антыўрадавы марш у Альжыры.

19 – У Бэрліне называюць пераможцу сёлетняга Бэрлінскага міжнароднага кінафэстывалю.

20 – Апазыцыя плянуе пратэст у сталіцы Марока Рабаце.

20 – У Тыране ўлады праводзяць вялізны мітынг і канцэрт, каб адзначыць 20 угодкі разбурэньня помніка камуністычнаму дыктатару Энвэру Ходжы (1908-1985) у альбанскай сталіцы. Мітынг адбываецца два дні пасьля антыўрадавых пратэстаў апазыцыі ў Тыране.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


19 – У 1236 папа Рыгор ІХ абвясьціў першы крыжовы паход супраць літоўцаў.

19 – У 1473 нарадзіўся польскі астраном і матэматык Мікалай Капэрнік (пам. 1543).

20 – У 1947 нарадзіўся Валеры Мазынскі, беларускі тэатральны рэжысэр, стваральнік менскага тэатру "Вольная сцэна".

20 – У 1967 нарадзіўся амэрыканскі рок-музыкант Курт Кабэйн (пам. 1994).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


19 – Дзень дарэньня кнігаў у Армэніі.

20 – Дзень жанчын у Ісьляндыі.

МІНУС 365:


Алег Сурган: “Я не кусаў міліцыянта. Проста я вывесіў сьцяг”.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Лепш згарэць, чым пагаснуць".

Курт Кабэйн – цытата зь ліста, які быў знойдзены каля ягонага мёртвага цела 8 красавіка 1994.