Анонс: Што вырашыла Плошча?

“Усё вырашыць Плошча” – казалі многія напярэдадні 19 сьнежня. Што яна вырашыла і што магла вырашыць? Лукашэнка трымаецца адно на дубінках АМАПу ці яшчэ на нечым? Каго разбудзілі беларускія “дзекабрысты” 2010 году?

Над гэтымі пытаньнямі ў “Праскім акцэнце” разважаюць публіцыст Сямён Букчын і кіраўнік Інтэрнэт-выданьня “Беларускі партызан” Павал Шарамет.

Слухайце перадачу ў нядзелю, 9 студзеня, ў 18 гадзінаў.

Прапануем вам фрагмэнты перадачы

Сямён Букчын
Букчын:
Гэта была спроба рэвалюцыі, спроба зьмяніць стары лад на новы, спроба няўдалая...Правадыры Плошчы былі таксама закладнікамі нясьпелага палітычнага працэсу ў Беларусі ...Пасьля гэтай крыві людзі звычайна пайшлі на працу...Тое, што грамадзтва не было арганізацыйна падрыхтавана – гэта відавочна... У грамадзкім паветры віруе стомленасьць ад Лукашэнкі ...Мой знаёмы прадпрымальнік мне кажа: “Я Лукашэнку на дух не пераношу, але я ня ведаю, што будзе з маім бізнэсам, хто сюды прыйдзе. Я буду галасаваць супраць яго, але ў душы я вельмі няпэўны, ці не пашкодзяць мне гэтыя зьмены”...


Павал Шарамет
Шарамет:
Калі няма арганізацыі і лідэраў, то нават 100 тысяч на плошчы ператвараюцца ў статак, у лёгкую здабычу арганізаванага спэцназу....Я абвінавачваю лідэраў апазыцыі, якія ў гэтай кампаніі прадэманстравалі поўную адсутнасьць салідарнасьці ...Тое, што некаторыя зь іх пасьля разгону праявілі асабістую мужнасьць, не прымяншае іх палітычную віну...Трэба казаць аб бяздарнай палітычнай кампаніі... Падчас выбарчай кампаніі было шмат выступаў прапагандысцкіх пад выглядам аналітычных ці экспэртных...
Ёсьць адзіны плюс гэтай кампаніі – што наступны раз такога шапказакідальніцкіх паводзінаў людзі апазыцыйным лідэра не дазволяць....