У Малдове распусьцяць парлямэнт

Парлямэнт Малдовы, які двойчы ня змог абраць прэзыдэнта, павінен быць распушчаны. Такое рашэньне прыняў сёньня канстытуцыйны суд краіны. Паводле яго пастановы, часовы прэзыдэнт Малдовы Міхай Гімпу павінен падпісаць указ аб роспуску і абвясьціць дату датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.

Справа разглядалася ў зьвязку з запытам Гімпу пасьля правалу з прычыны нізкай яўкі людзей рэфэрэндуму аб форме абраньня прэзыдэнта. Раней ён заявіў, што пасьля вынясеньня вэрдыкту ён мае намер прызначыць датэрміновыя выбары на 28 лістапада.