Больш за сотню магілёўцаў прыйшлі ў гарадзкую Ратушу, дзе з ініцыятывы магілёўскай суполкі Таварыства Беларускай Мовы і адбывалася ўрачыстая імпрэза. Арганізаваў яе аддзел ідэалягічнай працы гарвыканкаму.
Удзельнічалі ва ўрачыстасьці ваяры народнага рыцарскага клюбу “Барысфэн”, ансамбаль старадаўняй музыкі «Віёла», а таксама гісторыкі.
Распачалі сьвята ваяры “Барысфэну”. У латах на амаль трыццаціпяціградуснай сьпёцы двое хлопцаў дэманстравалі сваё рыцарскае майстэрства. Двубой быў нядоўгім. Хвілінай за пятнаццаць ён скончыўся перамогай аднаго з іх. Успатнелых пераможцу і пераможанага віталі прысутныя. Кіраўнік клюбу Павал Пастухоў пераможна трымаў чырвоную харугву з “Пагоняй”. Яе выткалі дзяўчаты з Таварыства Беларускай мовы.
Пад гэтай харугвай зь вітальнай прамовай па-беларуску выступаў і супрацоўнік ідэалягічнага аддзелу гарвыканкаму Аляксандар Балашэнка: “Грунвальдзкая бітва над з самых вялікіх бітваў сярэднявечча. Вынікі гэтай бітвы назаўсёды зьмянілі палітычную мапу Эўропы. Гэта была тая бітва, якая вырашае лёс народаў”.
Пра Грунвальдзкую бітву і яе значнасьць для пераможцаў і пераможаных казалі й магілёўскія гісторыкі – кандыдат гістарычных навук Васіль Варонін ды доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк.
Васіль Варонін: “Нягледзячы на перамогу войскаў Вялікага Княства літоўскага і Рэчы паспалітай яны ня здолелі даціснуць Тэўтонскі ордэн. Спатрэбілася яшчэ шмат часу і некалькі войнаў пакуль ордэн канчатковы ня быў падпарадкаваны Каралеўству Польскаму”.
Ігар Марзалюк: “Удзел беларусаў у бітве пад Грунвальдам доўгі час замоўчваўся. Яго вярнулі ў беларускую гісторыю не гісторыкі, а літаратары. Першым быў Уладзімер Караткевіч. Ягонае эсэ ў мсьціслаўскай раёнцы распачало вяртаньне Грунвальда беларусам”.