Усіх затрыманых напярэдадні пры разгоне апазыцыйнага мітынгу ў цэнтры Масквы адпусьцілі зь міліцыі – пра гэта нашаму радыё паведаміў каардынатар расейскага руху “Левы фронт” Сяргей Удальцоў.
Яму і яшчэ некалькім арганізатарам акцыі “Дзень гневу” выставілі абвінавачаньні ў правядзеньні несанкцыянаванай акцыі і непадпарадкаваньні патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі.
Пры затрыманьні некалькіх удзельнікаў акцыі зьбілі.
Апазыцыйныя актывісты сабраліся ў панядзелак ля будынку маскоўскай мэрыі з так званымі “чорнымі меткамі” – аркушамі паперы, стужкамі і іншымі прадметамі чорнага колеру, выказваючы такім спосабам недавер мэру гораду Юрыю Лужкову і ўраду Масквы.