«Газпром» чакае ад Беларусі сплаты запазычанасьцяў

Абмяркоўваць прапановы па далейшым разьвіцьці супрацоўніцтва Беларусі і Расеі ў газавай сфэры можна будзе толькі пасьля выкананьня беларускімі калегамі кантрактных абавязаньняў у поўным аб’ёме, заявіў прадстаўнік «Газпрому» Сяргей Купрыянаў.
«Газпром двойчы накіроўваў у „Белтрансгаз“ і ва ўрад Беларусі патрабаваньні неадкладна скасаваць назапашаную запазычанасьць. Аднак мы так і не атрымалі адказу на простае пытаньне: калі будзе скасаваная пазыка? Мы лічым, што нашы беларускія калегі павінны выконваць свае кантрактныя абавязаньні ў поўным аб’ёме, і толькі на гэтай базе можна будзе абмяркоўваць прапановы па далейшым разьвіцьці супрацоўніцтва», — цытуе Купрыянава gazeta.ru.