Ягор Рыбакоў вызвалены з папраўчай калёніі. “Рашэньнем суду Рыбакоў быў вызвалены ўмоўна-датэрмінова і адбыў да месца пражываньня ў горад Магілёў”, — паведамілі ў дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС.
У калёніі Рыбакоў ачольваў турэмную тэлестудыю, перадае Інтэрфакс.
11 лютага 2005 году Вярхоўны суд прысудзіў былога старшыню Белтэлерадыёкампаніі Ягора Рыбакова да 11 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем права займаць адказныя пасады на працягу 5 гадоў.
Рыбакова прызналі вінаватым у тым, што ён атрымліваў хабар і пры дапамозе свайго службовага становішча спрабаваў легалізаваць незаконна атрыманыя сродкі.
Рыбакова затрымалі 13 лютага 2004 г.