Сябру аргамітэту ў справе стварэньня Партыі «Беларуская хрысьціняская дэмакратыя» 24 сакавіка зарэгістравалі кандыдаткай у дэпутаты на выбарах у мясцовыя саветы. У той жа дзень на загад рэктара яе адлічылі з Міжнароднага дзяржаўнага экалягічнага унівэрсытэту імя Сахарава.
Прычына адлічэньня — «сыстэматычнае парушэньне правілаў унутранага распарадку і навучальнай дысцыпліны».
Сустаршыня камітэту БХД Павал Севярынец паставіў адлічэньне Губскай ў адзін шэраг за звальненьні і адлічэньні паводле палітычных меркаваньняў.