Віцэ-прэзыдэнт групы Сусьветнага банку па рэгіёне Эўропы і Цэнтральнай Азіі Філіп ле Ўэру і дырэктар аддзелу Ўкраіны, Беларусі і Малдовы Марцін Райзэр наведаюць Беларусь на наступным тыдні.
18 сакавіка пройдуць сустрэчы ва ўрадзе, Нацбанку і прэзыдэнцкай адміністрацыі, перадае БЕЛТА. Заплянаваны сэмінар з удзелам высокапастаўленых асобаў і экспэртаў Сусьветнага банку.
Плянуецца абмеркаваць эканамічныя пераўтварэньні ў Беларусі, статус правядзеньня структурных рэформаў і праблему прыцягненьня інвэстыцый, пляны далейшага супрацоўнцітва.
Плянуецца абмеркаваць эканамічныя пераўтварэньні ў Беларусі, статус правядзеньня структурных рэформаў і праблему прыцягненьня інвэстыцый, пляны далейшага супрацоўнцітва.