Прызначаны суд у справе Тацяны Шапуцькі

Тацяна Шапуцька

Судовае паседжаньне ў справе Тацяны Шапуцькі супраць адміністрацыі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту прызначана на 19 сакавіка. Тацяна зьвярнулася ў суд з просьбай прызнаць загад рэктара БДУ аб яе адлічэньні з другога курсу юрфаку незаконным.
Дзяўчыну адлічылі пасьля таго, як яна паўдзельнічала ў форуме грамадзянскай супольнасьці краінаў «Усходняга партнэрства». Падставай сталі два дня пропускаў заняткаў. Тацяна зьвярталася ў Міністэрства адукацыі, але там адказалі, што загад рэктара адпавядае заканадаўчым нормам.

Справа Тацяны Шапуцькі выклікала рэзананс у грамадзтве. Пытаньне аднаўленьня дзяўчыны на вучобе ўздымалася на міжнародным узроўні.