Тарыфы падвысяцца 4-га лютага.
Гэта замацавана пастановай Міністэрства эканомікі № 11.
Тарыфы на паслугі па правядзеньні дзяржтэхагляду павышаны, бо ад 1 студзеня 2010 году пачала дзейнічаць Асаблівая частка Падатковага кодэксу Беларусі. Паводле новых правілаў, падатак на дададзеную вартасьць павялічыўся з 18% да 20%, паведамляе БелТА.
Тарыфы на некаторыя віды дзяржтэхагляду
Аўтамабіль | Кошт |
Легкавы аўтамабіль з бэнзінавым рухавіком | 28,2 тысячы рублёў |
Легкавы аўтамабіль, які працуе на дызэльным або газавым паліве | 29,9 тысячы рублёў |
Матацыкл | 12,8 тысяч рублёў |
Аўтобус масай ня больш як 5 т | 37,6 тысяч рублёў |
Аўтобус з масай больш як 5 т | 37,9 тысяч рублёў |