Суд Баранавіцкага раёна асудзіў грамадзяніна Паўднёва-афрыканскай рэспублікі Джорджа Дырка Прынслу да 13 гадоў пазбаўленьня волі за разбойны напад на аддзяленьне банку.
Як паведамляе Інтэрфакс, суд прызнаў яго вінаватым у зьдзяйсьненьні 10 ліпеня 2009 года нападу на аддзяленьне “Беларусбанку" ў Баранавічах, а таксама ў хуліганстве.
Пасьля адбываньня пакараньня асуджанага ў Беларусі яго могуць экстрадаваць у ПАР, якая пра Інтэрпол шукае яго паводле абвінавачваньня ў педафіліі.
Пасьля адбываньня пакараньня асуджанага ў Беларусі яго могуць экстрадаваць у ПАР, якая пра Інтэрпол шукае яго паводле абвінавачваньня ў педафіліі.