“Менск-Арэну” паспрабуюць запоўніць

26 сьнежня ўлады Менску правядуць пробнае запаўненьне “Менск-Арэны”. Пра гэта паведаміў журналістам намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Міхаіл Ціцянкоў.
Улады зьбіраюцца сабраць дзеля рэпэтыцыі ў памяшканьне 15 тысяч чалавек — гэтулькі гледачоў зьмяшчае заля “Менск-Арэны”.

Новы мэгааб'ект Менску мае 62-е дзьвярэй, 34 рамкі пропуску і мноства сэктараў. “Менск-Арэна” будуецца ў Менску з разьлікам на чэмпіянат сьвету па хакеі, які пройдзе ў Менску ў 2014 годзе.