Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
З ПРАЯСЬНЕНЬНЯМІ...
У суботу кароткія дажджы, у нядзелю пераважна без ападкаў. Плюс 5 – 11.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
21 лістапада: Кватэрнік “Купала/Караткевіч” – Раман Яраш, Андрэй Касьцень, Натальля Пушкарова і Раман Абрамчук выканаюць песьні на вершы Купалы і Караткевіча, а таксама свае ўласныя творы (менская Серабранка, 18.00; тэл. 610 75 23).
Упершыню ў Менску пройдзе Фэстываль рыбы (клюб “Белатра”, вул. Арлоўская, 18).
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
21 лістапада – 13-гадовы Юра Дземідовіч зь песьняю “Волшебный кролик” прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе “Эўрабачаньне-2009”.
21 лістапада – у галяндзкім Барнэвэльдзе мянчук Дзьмітры Шакута ў баі зь мясцовым спартоўцам Сэмам Бранам бараніцьме тытул чэмпіёна сьвету ў папулярнай вэрсіі тайскага боксу К-1.
22 лістапада – прэзыдэнцкія выбары ў Румыніі. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць 12 кандыдатаў.
22 лістапада – у Лос-Анджэлесе пройдзе цырымонія ўручэньня музычнай прэміі “American Music Awards”.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
21 лістапада – Усясьветны дзень тэлебачаньня і Міжнародны дзень вітаньняў.
22 лістапада – Дзень свабоды Ўкраіны.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
21 лістапада 1694 году нарадзіўся францускі мысьляр, пісьменьнік і публіцыст эпохі Асьветніцтва Вальтэр.
22 лістапада ў розныя гады прыйшлі на сьвет украінскі філёзаф Рыгор Скаварада, расейскі лексыкограф дацкага паходжаньня Ўладзімер Даль і генэрал Шарль дэ Голь, якога тройчы абіралі прэзыдэнтам Францыі.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
“Трыюмф розуму ў тым і палягае, каб ужывацца зь людзьмі, якія ня маюць яго.” Вальтэр