Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ДОЖДЖ...
...але ня надта страшны. Тэмпэратура: +4 — +8.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Выстава "Мастакі Беларусі ХІХ — першай паловы ХХ стагодзьдзя". Нацыянальны мастацкі музэй РБ, Менск. Выстаўляюцца, між іншым, карціны Язэпа Аляшкевіча, Івана Хруцкага, Фелікса Хадаровіча, Вітальда Бялыніцкага-Бірулі, Фэрдынанда Рушчыца.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
Пасяджэньне кіраўнікоў урадаў краінаў СНД у Ялце.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1948 нарадзілася беларуская паэтка Яўгенія Янішчыц.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Усясьветны дзень дзіцяці.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё зь любві.
А інакш і жыць немагчыма".
Яўгенія Янішчыц