Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ВОБЛАЧНА І ДАЖДЖЛІВА...
...але выгляне і сонейка. Тэмпэратура: +4 — +7.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
Адмысловы саміт Эўразьвязу ў Брусэлі, прысьвечаны выбарам прэзыдэнта і міністра замежных справаў Эўразьвязу згодна зь Лісабонскай дамовай.
Уладзімір Пуцін і Юлія Цімашэнка абмяркоўваюць цану расейскага газу для Ўкраіны. У Ялце.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1784 у вёсцы Волька на Падляшшы нарадзіўся Міхал Баброўскі, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту і доктар тэалёгіі, заснавальнік беларускага гуртка ў Віленскім унівэрсытэце. Дасьледаваў унікальныя калекцыі славянскіх рукапісаў і старадрукаў, увёў у навуковы ўжытак шматлікія помнікі старога пісьменства. Адзін з пачынальнікаў скарыназнаўства.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Усясьветны дзень адмовы ад курэньня.
Усясьветны дзень прыбіральні.
Усясьветны дзень філязофіі.
ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:
"Кінуць курэньне — гэта для мяне самая лёгкая рэч на сьвеце. Я ведаю, што кажу, бо я рабіў яе тысячу разоў" — выказваньне, якое прыпісваюць амэрыканскаму пісьменьніку Марку Твэну.
"Лепш мець дачыненьне з кімсьці, хто цябе падманвае, чым з кімсьці, хто не спалосквае ўнітазу ў туалеце" — амэрыканская акторка Ума Турман.
"Навука гэта тое, што мы ведаем. Філязофія гэта тое, чаго мы ня ведаем" — брытанскі філёзаф Бэртранд Расэл.