“Беларусь трэба адкрыць для інвэстараў”. Пра гэта заявіў старшыня праўленьня Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч 11 лістапада на сэмінары Палаты прадстаўнікоў. Пракаповіч таксама заявіў, што праз 10 гадоў Беларусь можа выйсьці на сярэднеэўрапейскі ўзровень жыцьця, зь сярэднім заробкам 2000 даляраў. Наколькі рэалістычныя гэтыя пляны? Ці створаныя ўмовы для хуткага эканамічнага росту і прытоку інвэстыцыяў? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Зьміцер Бабіцкі.
Цыганкоў: “Ёсьць усе магчымасьці, каб на працягу бліжэйшых дзесяці гадоў Беларусь выйшла на сярэднеэўрапейскі ўзровень жыцьця насельніцтва. Па заработнай плаце гэта — не менш як $2 тысячы ў эквіваленце”, — заявіў Пракаповіч. — Зрабіць гэта неабходна за кошт забесьпячэньня штогадовага эканамічнага росту на 10—12 працэнтаў, павышэньня эфэктыўнасьці працы, выхаду на дадатнае сальда замежнага гандлю”. Пры любых варыянтах разьвіцьця падзеяў — аптымістычным, пэсымістычным — ці рэальна дасягнуць такія паказьнікі?
Бабіцкі: Тэарэтычна гэта можа быць рэальным. Можна забясьпечыць такі рост і “гвалтоўнае” павышэньне заробку. Напэўна, былі такія прыклады ў гісторыі пераўтварэньняў постсацыялістычных краінаў — Славеніі, напрыклад. Але для гэтага патрэбна палітычная воля і рашучасьць правесьці “пякельную” лібэралізацыю па ўзоры эстонскай. Але для гэтага трэба вельмі шмат чаго зьмяніць у дзяржаве і пры існуючым палітычным і эканамічным ладзе ў дзяржаве гэта немагчыма.
Акрамя таго, ёсьць аб’ектыўныя дэмаграфічныя, сацыяльныя тэндэнцыі, якія назіраюцца ў нашых грамадзтве апошнія гады, і іх будзе цяжка пераламіць нават самымі лібэральнымі рэформамі. Напрыклад, за час кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі штогод насельніцтва Беларусі памяншаецца на адзін раён. Такую тэндэнцыю пераламаць вельмі складана.
Цыганкоў: “Нам трэба адкрыць краіну для інвэстыцый, замежных і ўнутраных”, — сказаў Пётр Пракаповіч. Ці могуць інвэстыцыі вырашыць праблему эканамічнага росту і разьвіцьця?
Бабіцкі: Вядома, інвэстыцыі — гэта вельмі істотная рэч, гэта тое, што непасрэдна ўплывае на рост прадукцыйнасьці працы. Безумоўна, добра, што кіраўнік Нацбанку кажа такія словы, але зноў-такі гэта словы банальныя, з падручніка па эканамічнай тэорыі.
Усім зразумела, што гэта трэба рабіць. Пытаньне — чаму дагэтуль ня робіцца? На двары 21 стагодзьдзе, а мы зноў узгадваем пра інвэстыцыі. І добра, што ідзе акцэнт ня толькі на замежныя, але і ўнутраныя інвэстыцыі. Бо эканамічнае разьвіцьцё ў асноўным абапіраецца ў першую чаргу на ўнутраныя сродкі. І нават не на прыцягненьне новых інвэстыцыяў, а захаваньне тых, якія ёсьць. Каб інвэставалі тыя, хто ўжо працуюць.
А што адбываецца ў Беларусі апошнія 15 гадоў? У нас была міграцыя інвэстыцыяў, міграцыя прадпрымальнікаў, якія пераводзілі свае бізнэсы за межы Беларусі. І цяпер, напрыклад, расейцы ўкладаюць у Польшчу, зь якой яны нібыта не сябруюць, у разы больш інвэстыцыяў, чым у Беларусь, зь якой яны нібыта сябруюць.
Бабіцкі: Тэарэтычна гэта можа быць рэальным. Можна забясьпечыць такі рост і “гвалтоўнае” павышэньне заробку. Напэўна, былі такія прыклады ў гісторыі пераўтварэньняў постсацыялістычных краінаў — Славеніі, напрыклад. Але для гэтага патрэбна палітычная воля і рашучасьць правесьці “пякельную” лібэралізацыю па ўзоры эстонскай. Але для гэтага трэба вельмі шмат чаго зьмяніць у дзяржаве і пры існуючым палітычным і эканамічным ладзе ў дзяржаве гэта немагчыма.
Добра, што кіраўнік Нацбанку кажа такія словы, але гэта словы банальныя, з падручніка па эканамічнай тэорыі.