Ад МВФ зноў чакаюцца грошы

Трэцяя аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) па праграме stand-by будзе працаваць у Менску з 10-19 лістапада.
Прадстаўнікі МВФ прааналізуюць, як Беларусь выконвае колькасныя і якасныя крытэры праграмы па stand-by на 1 кастрычніка. Ачоліць місію Крыс Джарвіс.

Кіраўнік Нацбанку Беларусі Пётар Пракаповіч пры канцы кастрычніка заявіў, што краіна выканала ўсе асноўныя колькасныя крытэры праграмы на 1 кастрычніка.

Сталая прадстаўніца МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна раней таксама пацьвярджала, што асноўныя колькасныя крытэры праграмы выкананыя, нагадвае Інтэрфакс.

Пракаповіч разьлічвае, што МВФ паводле выніках 3-га агляду выдасьць Беларусі чарговую частку крэдыту ў сьнежні 2009 году.

МВФ ухваліў 15-месячную праграму stand-by для Беларусі. Праграма падтрымліваецца крэдытам у 2,5 мільярдаў даляраў, якія былі пералічаныя ў студзені 2009 году.

У чэрвені 2009 года сума крэдыту была павялічана да 3,63 мільярдаў даляраў.

На пачатак лістапада МВФ выдаткаваў Беларусі 2,23 мільярды.