Алега Ладуцьку пакаралі штрафам у 30 базавых велічыняў.
Галіну Пярвушыну судзьдзя Перашамайскага суду Менску Вольга Багамьян пакарала штрафам на 15 базавых велічыняў.
13.30 Пачаўся працэс над Галінай Пярвушынай. Многіх людзей не пускаюць у судовую залю.
Your browser doesn’t support HTML5
Суд на удзельнікамі акцыі вывешваньня сьцягоў
13.10 Судзьдзя Першамайскага раённага суду Алена Ананіч аштрафавала Насту Аскерку на 525 тысяч рублёў за “нецэнзурную лаянку”. Наста абурана пастановай суду, і паведаміла, што будзе яе абскарджваць.
12.54 Наста Аскерка паведаміла Свабодзе, што яе ў судзе абвінавацілі ў тым, што яна нецэнзурна лаялася. Яна абвергла паказаньні міліцыянтаў, і сьцьвярджала, што менавіта супрацоўнікі міліцыі ўвесь час падчас затрыманьня ўжывалі нецэнзурныя выразы. Насту абурае, што яе затрымалі за тое, што яны вывешвала бел-чырвона-белы сьцяг, але абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.
Cёньня ў судзе Першамайскага раёну Менску павінны адбыцца разгляд справаў актывістаў кампаніі “Эўрапейская Беларусь”, якія вывесілі 29 кастрычніка каля ста бел-чырвона-белых сьцягоў на праспэкце Незалежнасьці ў Менску. Учора былі затрыманы Галіна Пярвушына, Наста Аскерка і Павал Ладуцька.