Футбалісты барысаўскага БАТЭ атрымалі першую перамогу ў групавым турніры Лігі Эўропы. У Менску БАТЭ зь лікам 2:1 перагуляў грэцкі АЭК.
Мячы ў барысаўцаў забілі Аляксандар Паўлаў (51-я хвіліна) і Аляксандар Алумона (85-я хвіліна), у гасьцей з пэнальці вызначыўся Ісмаэль Бланка (31-я хвіліна).
У другім чацьвярговым матчы групы “І” партугальская “Бэнфіка” разграміла ў Лісабоне ангельскі “Эвэртан” – 5:0. Пасьля трох тураў у “Бэнфікі” і “Эвэртану” па шэсьць ачкоў, у БАТЭ і АЭКу па тры.
У наступным туры 5 лістапада БАТЭ і АЭК згуляюць у Афінах, а “Эвэртан” прыме ў Лівэрпулі “Бэнфіку”.
ФОТАРЭПАРТАЖ