За беларускую мову ўсё яшчэ затрымліваюць

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча, ягоную намесьніцу Насту Палажанку і актывіста арганізацыі Дзяніса Карнова.
Маладафронтаўцаў затрымалі недалёка ад чыгуначнага вакзалу сталіцы ў той момант, калі актывісты зьбіралі подпісы ў рамках кампаніі “За беларускую мову!”.

Зьміцтра Дашкевіча, Насту Палажанку і Дзяніса Карнова даставілі ў міліцыю Кастрычніцкага раёну Менску.

Міліцыянты праверылі на кампутары асобы затрыманых і адпусьцілі іх на волю.

Зьміцер Дашкевіч паведаміў, што міліцыянты параілі ім зьбіраць подпісы на тэрыторыі іншых раёнаў сталіцы.