Мясцовыя апазыцыйныя актывісты і моладзь зь Віцебску сабраліся павіншаваць жыхароў райцэнтру Гарадок з угодкамі прыняцьця дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі. І праз 20 хвілін апынуліся ў пастарунку.
Увагу супрацоўнікаў міліцыі прыцягнулі бел-чырвона-белыя сьцягі, якія луналі над цэнтральнай плошчай. Пад імі ўдзельнікі акцыі раздавалі мінакам бел-чырвона-белыя стужкі і нагадвалі, што з 1991 па 1996 гады галоўным нацыянальным сьвятам быў Дзень незалежнасьці, які адзначаўся 27 ліпеня — бо менавіта 27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце.
Міліцыянты затрымалі старшыню Гарадоцкай суполкі Партыі БНФ Леаніда Аўтухова, а таксама віцебскіх моладзевых актывістаў — Валерыя Раманенку з “Маладой Грамады”, Ірыну Пятрову з руху “Джынс за Свабоду” ды Тараса Сургана, прадстаўніка “Маладой Беларусі”. У Гарадоцкім райаддзеле міліцыі на іх склалі пратаколы за арганізацыю і правядзеньне несанкцыянаванага мерапрыемства.
Калі затрыманых ужо завезьлі ў Гарадоцкі РАУС, іхнае месца на плошчы занялі сябры віцебскай і гарадоцкай суполак “Моладзі БНФ”: яны разгарнулі апошні бел-чырвона-белы сьцяг, які не пасьпелі забраць міліцыянты, і раздалі мінакам усе бел-чырвона-белыя стужкі. Потым моладзь рушыла да пастарунку, каб даведацца, што будзе з затрыманымі.
На затрыманых у міліцыі склалі пратаколы, старшыні раённай суполкі партыі БНФ Леаніду Аўтухову і тром моладзевым актывістам сказалі, што позвы ў суд яны атрымаюць бліжэйшымі днямі.