Над прысудам Сьвеціку судзьдзя будзе думаць тыдзень

Леанід Сьвецік ля суду. Віцебск.

Прысуд па справе віцебскага праваабаронцы Леаніда Сьвеціка будзе агучаны 16 ліпеня. Пра гэта заявіла судзьдзя Віцебскага абласнога суду Галіна Урбановіч.
Сёньня ж з апошнім словам выступіў абвінавачаны. Сваёй віны праваабаронца не прызнаў.

Вось што сказаў Леанід Свецік у размове з Эўрарадыё: “На мой погляд, не ўстаноўлена маё дачыненьне і, адпаведна, мая віна ў гэтай справе”.

Праваабаронца абвінавачваецца ў распальванні міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасьці. Крымінальная справа налічвае 11 тамоў. Пракурор Сяргей Селіханаў патрабуе для праваабаронцы два гады калёніі агульнага рэжыму.