Актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь” затрыманыя падчас правядзеньня акцыі салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам.
Яны падышлі да будынку адміністрацыі прэзыдэнта і разгарнулі расьцяжку “Лукашэнка, вызвалі Аўтуховіча!”.
Паводле актывіста Яўгена Афнагеля, сярод затрыманых Паліна Дз'якава, Кацярына Людвік, Алег Ладуцька і Максім Вінярскі. Паліну Дз'якаву, Алега Ладуцьку і Максіма Вінярскага будуць судзіць за пікет салідрнасьці з Мікалаем Аўтуховічам.
Затрыманых адвезьлі з пастарунку ў "Дом правасудзьдзя". Непаўнагадовую Кацярыну Людвіг адпусьцілі.