Нацбанк прымусіць прадаваць валюту

Belarus - US dollars, Minsk 19feb2008

Нацыянальны банк атрымаў права ўстанаўліваць для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў-рэзыдэнтаў Беларусі памер абавязковага продажу валюты на ўнутраным валютным рынку.

Паводле прэсавай службы прэзыдэнта, гэта зроблена “у мэтах забесьпячэньня гарантаванага аб'ёму прапановы замежнай валюты і захаваньня золатавалютных рэзэрваў краіны”.

У Нацбанку заявілі, што не плянуюць павялічваць нарматыў абавязковага продажу валютнай выручкі, паведамляе Інтэрфакс.

Цяпер юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны прадаваць на біржы 30% валютнай выручкі.