Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў Маладога Фронту Яўгена Скрабца і Ільлю Нагорнага. Хлопцы выйшлі з управы партыі БНФ, дзе трымаюць галадоўку, на вуліцу падыхаць паветрам.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі іх і адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску.
Яўген Скрабец і Ільля Нагорны ўжо некалькі дзён трымаюць галадоўку салідарнасьці са зьняволенымі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым, Ўладзімерам Асіпенкам.