Адолець наступствы сусьветнага крызісу дапаможа спажывецкі патрыятызм. Так лічаць чыноўнікі Магілёўскага гарвыканкаму.
Старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Віктар Шорыкаў запэўнівае, што нэгатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы абласнога цэнтру будуць пераадоленыя на працягу двух месяцаў.
Спажывец, калі набывае сваю прадукцыю, прадухіляе масавае беспрацоўе, заяўляе кіраўнік гарадзкой улады:
“Ёсьць такое слова, якое я люблю, бо добра яго разумею — „Патрыятызм“. Немцы набываюць толькі сваё ў гэты час. Перастаюць японскія машыны набываць, набываюць толькі нямецкія. Набываючы сваё, ён некаму дае працоўнае месца. Гэта ж дужа важна. Калі мы кажам — набывайце беларускае, гэта ня проста там нейкая фраза. Гэта ў першую чаргу, каб мы ня страцілі працоўных месцаў”.
Магілёўцы ня супраць быць патрыётамі айчынай прадукцыі, аднак прызнаюць, што найчасьцей перавагу аддаюць усё ж імпартнай:
Спадар: “Якасьць мяне асабіста ня дужа задавальняе. Дапусьцім, тыя ж красоўкі — яны дужа цяжкія. А такіх лёгенькіх у нас няма, альбо я проста ня бачыў, аднак і не заўважаў”.
Спадарыня: “Што тычыцца вопраткі, яна павінна быць больш сучаснай. Ну, мадэлі ў нас ня дужа. Можна схадзіць на рынак, паглядзець на фірменныя мадэлі й пашыць самім”.
Віктар Шорыкаў супакойвае, што масавага беспрацоўя гарвыканкам не дапусьціць:
“Перасоўваньне працоўных рэсурсаў унутры гораду — гэта дапушчальна й гэта можа быць. Мы прыхільнікі таго, каб не адбывалася скарачэньняў. Аднак гэта часовага характару сытуацыя, якая празь месяц-два зьменіцца ў лепшы бок”.
Паводле спадара Шорыкава, гарвыканкам ужо распрацаваў праграму пераадоленьня крызісу. Што за гэта праграма, пакуль невядома. Пра яе не было згадак ні ў афіцыйных крыніцах, ні ў выказваньнях чыноўнікаў.
Што да цяперашняга стану гарадзкой эканомікі, то за два сёлетнія месяцы колькасьць стратных прадпрыемстваў у параўнаньні зь мінулым годам вырасла ўтрая. Асноўная іх праблема — адсутнасьць абаротных сродкаў. Іх прадукцыя незапатрабаваная й застаецца на складах. Страты прадпрыемстваў толькі тэкстыльнай прамысловасьці складаюць тры мільярды рублёў.