Штогод у сакавіку адзначаецца Тыдзень франкафоніі, сьвята ўсіх, хто гаворыць па-француску, а таксама вывучае і любіць францускую мову.
20 сакавіка 1970 года ў сталіцы Нігера было падпісана пагадненьне аб стварэньні першай міждзяржаўнай арганізацыі франкамоўных краін. Сёньня Міжнародная арганізацыя франкафоніі аб’ядноўвае 56 дзяржаў, што складае больш за 800 мільёнаў чалавек, 200 мільёнаў зь іх размаўляе па-француску. Дні франкафоніі традыцыйна ладзяцца і ў Беларусі.
У Доме дружбы толькі што скончылася літаратурна-музычная вечарына, прысьвечаная беларускай і францускай літаратурам “Францыя ў сэрцы Беларусі”. Зладзілі яе дзьве дзяўчыны-паэткі: Віка Трэнас і Юлія Новік, якая, да таго ж , цудоўна валодае францускай мовай.
На вечарыне некаторыя беларускія клясыкі ўпершыню загучалі па-француску. Даша Брыч пераклала Максіма Багдановіча, прачыталі яго па беларуску паэтка Валярына Кустава, па-француску — Юля Новік.
Многія вядомыя францускія аўтары — Марыяк, Вюрмсэр, Саган, Маруа, Друон, Эмэ — выдадзеныя па-беларуску, дзякуючы перакладам выкладчыка Лінгвістычнага ўнівэрсытэту Леаніда Казыры. Раней ён перакладаў пераважна прозу. А тры гады таму ягоная калега папрасіла спадара Казыру перакласьці на беларускую мову Рыгора Барадуліна. Перакладчык настойліва адмаўляўся:
“Рыгор Іванавіч — гэта віртуоз беларускага слова са сваёй алегарычнасьцю, мэтафорыкай, рыфмай, мэлёдыкай. Тым ня менш, сымпатычная асоба, як цяпер кажуць, наяжджала і наяжджала…”
І перакладчык Леанід Казыра не ўстаяў, пераклаў. Прычым, адзін зь перакладзеных твораў — “Жаўранак каханьня” — гэта акраверш, першыя літары кожнага радка складаюць слова. І гэта трэба было вытрымаць і ў францускім варыянце.
Паэт Леанід Дранько-Майсюк распавёў гісторыю, як ў маладосьці ён марыў пра Парыж. І ў 1992 годзе мара зьдзейсьнілася. Цягам двух тыдняў ён хадзіў па адным і тым жа маршруце празь люксэмбурскі сад, знакамітыя парыскія бульвары ў сквэрык, дзе стаяў помнік паэту Гіёму Апалінэру, і пісаў там свой празаічны твор “Стомленасьць Парыжам”…
“І мне так здалося, што ўвесь час бачачы помнік Апалінэру, па ўсіх законах мастацкай прозы так не павінна быць. У фінале гэты помнік павінен зьнікнуць — такая своеасаблівая ілюстрацыя да аповесьці Апалінэра „Сьмерць паэта“. Гэта проза мая была надрукаваная. Праз 9 гадоў я зноў трапіў у Парыж . Заходжу я ў гэты сквэр — а помніка няма! Божа мой, вось яна, сіла беларускага пісьма, вось яна, сіла беларускай мовы — усё спраўджваецца!”
Францускія сябры беларускага паэта тлумачылі, што, магчыма, яго cкралі, таму што гэта Апалінэр, альбо таму што гэты бюст — праца Пабла Пікаса, альбо проста людзі, далёкія ад мастацтва, спакусіліся на добры мэтал — чыстую медзь.
У вечарыне ўзялі ўдзел францускі выдавец Іў Прудом і беларускі выдавец і перакладчык Зьміцер Колас, літаратары Андрэй Хадановіч, Людміла Рублеўская, Юрась Барысевіч, Аксана Спрынчан, музыкі Яраш Малішэўскі і Вадзім Клімовіч, гледачам прадставілі старажытныя францускія танцы.