Cёньня ў Менск прыбывае старэйшы дарадца па пытаньнях паліцэйскай дзейнасьці Генэральнага сакратара АБСЭ, кіраўнік аддзелу стратэгічных пытаньняў паліцэйскай дзейнасьці сакратарыяту АБСЭ Кевін Карці.
Ён абмяркуе пытаньні правядзеньня ў Менску рэгіянальнага сэмінару па дэмакратычных асновах паліцэйскай дзейнасьці.