Хэльсынская камісія патрабуе вызваліць Зэльцэра

Кіраўнік Хэльсынскай камісіі Кангрэсу ЗША Бэнджамін Кардэн заклікаў афіцыйны Менск як мага хутчэй вызваліць Эмануіла Зэльцэра.
Пад час свайго выступу ў Палаце прадстаўнікоў амэрыканскага Кангрэсу Кардэн спаслаўся на заключэньне амэрыканскага лекара, які прыйшоў да высновы, што амэрыканскаму грамадзяніну Зэльцэру патрэбная тэрміновая апэрацыя, у прыватнасьці, што “адмова перавезьці яго ў амэрыканскую клініку раўназначная сьмяротнаму прысуду”.

Амэрыканскі кангрэсмэн заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць Зэльцэра “з гуманітарных меркаваньняў, каб ён мог неадкладна атрымаць мэдычную дапамогу”.