У Горадні затрыманыя праваабаронцы

Віктар Сазонаў і Ўладзімер Хільмановіч

Віктар Сазонаў, Уладзімер Хільмановіч, Алег Калінкоў і Ян Роман раздавалі на вуліцах Горадні інфармацыйныя ўлёткі й сьцяжкі да Дня абароны правоў чалавека. Іх затрымалі міліцыянты побач з паркам Жылібера.

На праваабаронцах былі белыя накідкі з надпісамі “60 год Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека”. Праваабаронцы таксама расклейвалі вялікія плякаты з тэкстам гэтай Дэклярацыі.

Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў пастарунку.