У Горадні 11 кастрычніка зьбіралі настаўнікаў польскай мовы з вобласьці, а таксама зь некаторых іншых гарадоў краіны.
З гэтай нагоды адбылася імша ў Брыгіцкім касьцёле і афіцыйная частка ў рэстарацыі “Гродна”, дзе ўручалі дыплёмы, а затым быў канцэрт. Мерапрыемства арганізавалі Генконсульства РП у Горадні, грамадзкая арганізацыя “Мацеж школьна” і Саюзу палякаў на чале з А.Борыс.
Як паведаміў Юзаф Пажэцкі, намесьнік А.Борыс, запрашалі больш за дзьвесьце настаўнікаў, але прысутнічала толькі прыблізна палова. Ён патлумачыў, што некаторым зь іх не дазволілі паехаць, для іншых зрабілі ў гэты дзень мерапрыемствы, напрыклад, мэтадычную канфэрэнцыю ў школе з польскай мовай навучаньня ў Горадні і нават экскурсію на Аўгустоўскі канал.