8 сьнежня 1980 году музыка Джон Ленан, колішні ўдзельнік гурту Beatles, быў застрэлены каля свайго дома ў Нью-Ёрку. За некалькі гадзін да таго ягоны забойца браў у Ленана аўтограф.
40 гадоў таму забілі Джона Ленана. Рэдкія фота

1
Джон Ленан у Нью-Ёрку, 12 траўня 1972.

2
Джон Ленан з жонкай Ёка Она каля студыі гуказапісу ў Нью-Ёрку The Hit Factory, 22 жніўня 1980. Ленана забілі, калі вяртаўся дадому з гэтай студыі з жонкай 8 сьнежня 1980.

3
9 сьнежня 1980, Ёка Она і прадусар Дэйвід Гефэн выходзяць са шіталю імя Рузвэлта ў Нью-Ёрку пасьля сьмерці Джона Ленана.

4
Паліцыя аглядае ўваход у жылы комплекс Dakota Apartment Building у Нью-Ёрку, 8 сьнежня 1980 году. Джон Ленан, які жыў у гэтым будынку, быў забіты каля ўваходу, калі вяртаўся дадому. У шкляных дзьвярах відаць сьляды ад куляў.

5
Падазраванага ў забойстве (накрыты ў цэнтры) выводзяць з паліцэйскага пастарунку ў Нью-Ёрку, 9 сьнежня 1980.

6
Паліцэйскае фота Марка Дэйвіда Чэпмэна 9 сьнежня 1980. Днём раней ён стрэліў ў Ленана пяць разоў, чатыры кулі трапілі ў музыку. У 1981 годзе Чэпмэна асудзілі на тэрмін ад 20 гадоў да пажыцьцёвага зьняволеньня. Ён дагэтуль застаецца за кратамі. Наступны разгляд ягонай апэляцыі аб вызваленьні мае адбыцца ў жніўні 2022 году.

7
Паліцыя ахоўвае месца забойства, 9 сьнежня 1980.

8
Пакупнікі ў музычнай краме ў Нью-Ёрку разглядаюць альбомы Beatles 9 сьнежня 1980 году, празь дзень пасьля забойства Джона Ленана.

9
Каля 400 чалавек сабраліся на жалобны сход са сьвечкамі у Бостане 10 сьнежня 1980. Многія зь іх сьпявалі песьні Ленана і Beatles.

10
14 сьнежня 1980 людзі сабраліся на акцыю памяці Джона Ленана ў Цэнтральным парку ў Нью-Ёрку.

11
Сход памяці Джона Ленана ў Цэнтральным парку ў Нью-Ёрку, 14 сьнежня 1980.

12
Жанчына плача на жалобным сходзе каля царквы Сьвятой Тройцы ў Бостане 14 сьнежня 1980. На сход прыйшло каля 2000 чалавек.

13
14 сьнежня 1980 году пасьля жалобнага сходу ў Цэнтральным парку Нью-Ёрку людзі сабраліся каля дома, дзе жыў Джон Ленан.

14
Жанчына суцяшае мужчыну, які плача на жалобнай цырымоніі ў Сіетле 14 сьнежня 1980.

15
Школьніца бярэ ўдзел у жалобнай цырымоніі ў цэнтры Сіетлу 14 сьнежня 1980.

16
Удава Джона Ленана Ёка Она на цырымоніі ў Цэнтральным парку ў Нью-Ёрку 21 сакавіка 1984 году. Частку парку афіцыйна назвалі Strawberry Fields паводле адной зь песьняў гурту Beatles.

17
Людзі сабраліся на Strawberry Fields у Цэнтральным парку Нью-Ёрку 8 сьнежня 1990 году на 10-ю гадавіну забойства Джона Ленана.

18
Турэмнае фота Марка Дэйвіда Чэпмэна 28 ліпеня 2010 году. Ён стрэліў ў Ленана пяць разоў, чатыры кулі трапілі ў музыку. У 1981 годзе Чэпмэна асудзілі на тэрмін ад 20 гадоў да пажыцьцёвага зьняволеньня. Ён дагэтуль застаецца за кратамі. Наступны разгляд ягонай апэляцыі аб вызваленьні мае адбыцца ў жніўні 2022 году.

19
Пісталет, зь якога Чэпмэн застрэліў Ленана, мадэль Charter Arms калібру 38, у невялікім музэі ў аддзеле расьсьледаваньняў паліцыі Нью-Ёрку, 8 сьнежня 2015.

20
Мэмарыял Джона Ленана ў раёне Strawberry Fields Цэнтральнага парку ў Нью-Ёрку ў 80-ю гадавіну ад нараджэньня музыкі, 9 кастрычніка 2020.