9 лістапада 2014 году спаўняецца 25 гадоў з дня падзеньня Бэрлінскага муру. Бар’ер паміж усходнімі і заходнімі сэктарамі гэтага нямецкага гораду пачалі будаваць у 1961 годзе. 13 жніўня 1961 Усходняя Нямеччына разьмясьціла войска каля Брандэнбурскай брамы і пачала блякаду часткі Бэрліну, кантраляванай заходнімі саюзьнікамі. Мур, які расьцягнуўся на 155 кілямэтраў вакол Заходняга Бэрліну, азначаў амаль пэўную сьмерць для тых, хто хацеў зьбегчы цераз яго з усходняй часткі гораду. Дваццаць восем гадоў пасьля яго ўзьвядзеньня, у муры нечакана зьявіліся пераходы, празь якія шуганулі натоўпы грамадзянаў Усходняй Нямеччыны. Падзеньне муру паклала пачатак канцу камуністычных рэжымаў у Сярэдняй Эўропе і ў Савецкім Саюзе.
Нараджэньне і сьмерць Бэрлінскага муру

1
An East German bulldozer and crane knock down the Berlin Wall at Potsdamer Platz to make way for a new border crossing on November 12, 1989. Усходненямецкі бульдозэр і кран разьбіраюць Бэрлінскі мур каля Патсдамскай плошчы, каб зрабіць новы памежны пераход, 12 лістапада 1989.

2
Работнікі павышаюць бар’ер на Бэрнаўэр-штрасэ ў Бэрліне ў жніўні 1961 году, пасьля таго, як 13 жніўня пачалася блякада мяжы.

3
Пабудова муру каля Брандэнбурскай брамы. Здымак зроблены 20 лістапада 1961 г.

4
Жыхары Заходняга Бэрліну шпацыруюць каля прапускнога пункту "Чарлі" ў амэрыканскім сэктары, ліпень 1963.

5
Прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі выступае са сваёй славутай прамовай "Ich bin ein Berliner" перад бэрлінскай ратушай, 26 чэрвеня 1963.

6
Від на Брандэнбурскую браму праз калючы дрот, чэрвень 1968.

7
Прапускны пункт "Чарлі" на мяжы Заходняга і Ўсходняга Бэрліну, чэрвень 1968.

8
Бэрлінскі мур, за ім Усходні Бэрлін, чэрвень 1968.

9
Заходні бок муру стаў папулярным месцам для самавыяўленьня мастакоў з усяго сьвету. Сьцяна з боку Ўсходняга Бэрліну, якая ўвесь час была пад пільным наглядам, пуставала. Здымак зроблены 29 красавіка 1984.

10
Здымак з 18 чэрвеня 1986: падзелены Бэрлін каля прапускнога пункту "Чарлі".

11
Жыхары Бэрліну разьбіраюць мур пры дапамозе зубілаў і малаткоў пасьля таго, як Усходняя Нямеччына 9 лістапада 1989 году абвясьціла аб адкрыцьці мяжы.

12
Узьняты бар’ер на пераходзе ў Бэрлінскім муры, 9 лістапада 1989: від з Усходняга Бэрліну.

13
Жыхары ўсходняй і заходняй часткі гораду абнімаюцца, 10 лістапада 1989.

14
Усходненямецкія "трабанты" едуць па заходненямецкай аўтастрадзе ў Баварыі, 11 лістапада 1989.

15
Усходненямецкія памежнікі тузаюцца зь людзьмі на Бэрлінскім муры поблізу Патсдамскай плошчы, 11 лістапада 1989.