На працягу амаль трох дзесяцігодзьдзяў Нэльсан Мандэла быў адным з самых вядомых у сьвеце вязьняў сумленьня. Яго доўгае турэмнае зьняволеньне на востраве Рабэн у Паўднёвай Афрыцы паводле абвінавачаньня ў сабатажы зрабіла яго адной з самых магутных постацяў руху супраць апартэіду. Пасьля таго, як ён быў вызвалены ў 1990 годзе, ён стаў першым прэзыдэнтам Паўднёвай Афрыкі, абраным на шматрасавых выбарах. Ён займаў пасаду прэзыдэнта з 1994 па 1999, у часы дэмантажу спадчыны апартэіду. Ён атрымаў больш за 250 узнагарод, у тым ліку Нобэлеўскую прэмію міру. Ён памёр 5 сьнежня 2013 году ва ўзросьце 95 гадоў.
Нэльсан Мандэла — жыцьцё ў фотаздымках

1
Нэльсан Мандэла ў пачатку 1960-х, перад тым, як быў асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне за сабатаж

2
Актывісты супраць апартэіду, у тым ліку Нэльсан Мандэла, паказваюць адмысловыя жэсты пасьля таго, як былі асуджаныя на пажыцьцёвае зьняволеньне ў Прэторыі ў 1964 годзе

3
Нэльсан Мандэла са сваёй другой жонкай Віні ў дзень іхнага вясельля ў 1957 годзе

4
Нэльсан Мандэла падчас выступу ў ААН, жнівень 1990 году

5
Нэльсан Мандэла з тагачасным прэзыдэнтам ПАР Ф. дэ Клеркам (справа) пасьля таго, як яны падзялілі Нобэлеўскую прэмію міру ў 1993 годзе

6
Нэльсан Мандэла пазірае ў вакно турэмнай камэры, дзе ён правёў значную частку свайго 27-гадовага зьняволеньня. 1994 год

7
Нэльсан Мандэла кідае свой бюлетэнь на першых шматрасавых выбарах у Паўднёвай Афрыцы. Красавік 1994 году.

8
Нэльсан Мандэла дае прысягу падчас прэзыдэнцкай інаўгурацыі ў Прэторыі ў траўні 1994 году

9
Нэльсан Мандэла і каралева Элізабэт ІІ у першы дзень яго візыту ў Брытанію ў 1996 годзе

10
Прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан (справа) і Нэльсан Мандэла, сакавік 1998 году

11
Нэльсан Мандэла і папа Ян Павал ІІ у Ватыкане ў 1998 годзе

12
Ірляндзкая рок-зорка Бона і Нэльсан Мандэла ў рэзыдэнцыі апошняга ў Яганэсбургу ў траўні 2002 году

13
Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сустракае Нэльсана Мандэлу ў Авальнай залі Белага дому ў траўні 2005 году

14
Трэцяя жонка Нэльсана Мандэлы Граса Машэл фіксуе валасы мужа падчас інаўгурацыі Джэкаба Зума як прэзыдэнта Паўднёвай Афрыкі ў траўні 2009 году

15
Скульптура былога прэзыдэнта Нэльсана Мандэлы, якая была ўзьведзеная ў жніўні 2012 году ў азнаменаваньне 50-й гадавіны захопу Мандэлы паліцыяй апартэіду