Суполка “Запавет Хрыста” была зарэгістравана ў 1994 годзе. Летась у вернікаў пачаліся праблемы: юрыдычны адрас не адпавядаў патрабаваньням новага заканадаўства. У лістападзе на пастара Георгія Вязоўскага склалі адміністрацыйны пратакол за правядзеньне набажэнства і суд вынес папярэджаньне. Цяпер сьвятара арыштавалі на 10 сутак.
Улады ўпершыню пакаралі пратэстанцкага сьвятара арыштам. Раней суды каралі пастараў штрафамі і ліквідоўвалі суполкі. Георгій Вязоўскі заявіў "Свабодзе", што гэта робіцца дзеля таго, каб запалохаць вернікаў і зьнішчыць пратэстанцкія суполкі ў Беларусі.
Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.