22 чэрвеня 2003 году пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў. Ён памёр у 20 гадзін 30 хвілінаў у анкалягічным цэнтры ў Бараўлянах — праз тры тыдні пасьля вяртаньня з Прагі, дзе ў сакавіку яму была зробленая апэрацыя.
Пахаваньне Васіля Быкава 25 чэрвеня адбылося без удзелу ўладаў — прадстаўнікі ўрадавай камісіі пакінулі Дом літаратара, калі сын Быкава пакрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сьцягам. На пахаваньне не прыйшоў Аляксандар Лукашэнка, але разьвітацца зь пісьменьнікам прыйшлі дзясяткі тысяч людзей. Труну несьлі на руках да плошчы Якуба Коласа, да Ўсходніх могілак ішлі тысячы людзей пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Пазьней дзяржаўныя СМІ перадалі словы Лукашэнкі, што апазыцыя нібыта скарыстала пахаваньне пісьменьніка ў сваіх мэтах — аднак тое было сапраўднае народнае разьвітаньне.
Дзясяткі тысяч беларусаў на разьвітаньні з Васілём Быкавым. ФОТА

1
Чарга ў Дом літаратара, дзе праходзіла разьвітаньне з Васілём Быкавым, расьцягнулася на сотні мэтраў

2
Пісьменьнік і гісторык Уладзімер Арлоў ля труны

3
Разьвітаньне з Быкавым у Доме літаратара. Вінцук Вячорка (зьлева) і Аляксей Кароль (справа)

4
Паэт Рыгор Барадулін разьвітваецца з Быкавым

5
Пісьменьнік Генадзь Бураўкін

6
Жонка Васіля Быкава Ірына Міхайлаўна (зьлева), сын Васіль (у цэнтры) і дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук

7
Намесьнік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі (зьлева) сярод прысутных на пахаваньні

8
Беларускі музыка, майстар-рэстаўратар нацыянальных музычных інструмэнтаў Уладзімер Пузыня грае на сурме

9
Навуковец і грамадзкі дзеяч Радзім Гарэцкі

10
Дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук

11
Журналіст Аляксандар Старыкевіч

12

13
Труну выносяць з Дому літаратара на вуліцы Фрунзэ ў Менску

14

15
Жалобнай працэсія на тагачасным праспэкце імя Францыска Скарыны каля менскай Філярмоніі

16

17
Аляксей Шэйн, Валер Шчукін, Зьміцер Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Юры Хашчавацкі, Валер Фралоў ды іншыя каля труны

18

19
Перад пахаваньнем на Ўсходніх могілках

20
Рыгор Барадулін кідае зямлю ў магілу