Частка Лютэранскага сквэру ў Менску была зьнішчана падчас працаў па пашырэньні вуліцы Карла Лібкнехта. Вуліца мае стаць дублёрам праспэкту Дзяржынскага. Падчас пракладкі кабэляў экскаватары выцягвалі парэшткі шкілетаў ды крыжы, потым іх вывозілі на Паўночны палігон бытавога сьмецьця. Сам сквэр быў закладзены ў 1970-я на месцы зьнесеных Лютэранскіх могілак, што існавалі ў Менску зь сярэдзіны 19-га стагодзьдзя. Магільныя пліты былі перанесеныя, а гэтае месца пераабсталявалі ў зону адпачынку для жыхароў раёну.
Косьці з Лютэранскіх могілак вывозяць на сьметнік?

1

2
Будаўнікі кажуць, што шмат чарапоў знайшлі ўчора

3
Страшэнныя знаходкі на адвалах зямлі

4

5
Высакавольтнаму кабэлю надзяляецца большая ўвага, чым чалавечым парэшткам

6

7
Частка чэрапа чалавека з зубамі

8
Частка чэрапа

9
Чалавечыя косткі згружаюць у грузавыя машыны

10
Не ўсе надмагільныя крыжы зьнішчылі ў 70-ыя, некаторыя яшчэ знаходзяць ў зямлі.

11

12
Апошняе дрэва на шляху будаўнікоў

13
Дрэва, якому больш за 40 гадоў, спачатку падпільваюць, потым ламаюць магутным экскаватарам

14
Мясцовыя жыхары супраць зьнішчэння сквэру, але зрабіць нічога не могуць.

15

16

17