Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расею без рэформаў чакаюць 15 год застою — Мінфін РФ


З улікам новых цэнаў на нафту ў Расеі прагназуецца зусім невялікі рост ВУП, фактычна застой да 2030 году, калі ня будуць прынятыя належныя рэформы.

Міністэрства фінансаў Расеі пералічыла варыянты разьвіцьця расейскай эканомікі да 2030 году, паведамляюць «Ведомости».

Кансэрватыўны варыянт прагнозу прадугледжвае, што цэны на нафту намінальна будуць расьці прыблізна на 1$ за барэль на год, у рэальным выражэньні застануцца на ўзроўні $40 за барэль. У такіх умовах без рэформаў расейская эканоміка мае расьці на 1-1,3% на год, агулам да 2030 году вырасьце на 13% — так жа, як вырасла за 2011-2013 гады. Зарплаты вернуцца на ўзровень 2014 году толькі ў 2025-м (за 2015-2016 гады ўпалі на 13%).

Такі сцэнар называюць не асноўным, інэрцыйным. Па словах прадстаўніка Мінфіну, ёсьць іншыя сцэнары, дзе ўлічваецца рэалізацыя належных рэформаў. Мэтавы сцэнар задае выхад на тэмпы росту эканомікі ў 2-3% на год ці на 44% да 2030 году. Але для такіх рэчаў, тлумачаць газэце эканамічныя экспэрты, патрэбныя структурныя зьмены ў эканоміцы, падвышэньне прадукцыйнасьці працы, хутчэйшае за падвышэньне зарплат, укладаньні ў перанавучаньне супрацоўнікаў, «крайне балючыя» рэформы і масавае звальненьне супрацоўнікаў дзяржсэктару.

Папярэдні прагноз, зацьверджаны ў 2013 годзе, прадугледжваў цэны на нафту ў сярэднім за 2013-2030 гады каля $124 за барэль. У такіх умовах расейская эканоміка мела расьці ў сярэднім на 2,5% (пры ўсясьветных 3-3,5%) без рэформаў, а пры актыўных рэформах і росьце інвэстыцыяў — на 5-7% на год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG