Прарасейскія ўзброеныя сэпаратысты ў нядзелю, 2 лістапада, правялі выбары сваіх органаў улады ў захопленых раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны. Прадстаўнікі Эўрапейскага зьвязу і ЗША заявілі, што не прызнаюць вынікі галасаваньня, бо гэта, у прыватнасьці, парушае дамовы пра перамір’е, падпісаныя ў Менску напачатку верасьня 2014 году. Аднак Расея ўжо заявіла пра гатоўнасьць прызнаць выбары на ўсходзе Ўкраіны.
Прывід «Наваросіі»

1
Помнік Леніну ў Данецку

2
Данецк перад выбарамі

3
Мужчыны зь сьцягам самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі стаяць у цэнтры Данецку, 19 кастрычніка 2014 году

4
Сэпаратыст-снайпэр непадалёк ад будынка аэрапорта Данецку. 21 кастрычніка 2014 году

5
Прарасейскія сэпаратысты стаяць каля КПП непадалёк ад будынка аэрапорта Данецку, 20 кастрычніка 2014 году

6
Сэпаратысты ў сяле Заічанка ў 10 кілямэтрах ад Марыюпаля, 30 кастрычніка 2014 году

7
Жанчына гандлюе на рынку ў сяле Куйбышава Данецкай вобласьці 24 кастрычніка 2014 году

8
У сяле Пятроўскае ў 20 кілямэтрах ад Данецку

9
Лідэр самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандар Захарчанка

10
Жанчына з праваслаўным сьцягам на мітынгу ў падтрымку сэпаратыстаў 19 кастрычніка 2014 году

11
Прарасейскі сэпаратыс на варце каля сяла Макліўка недалёка ад Данецку, 29 кастрычніка 2014 году

12
Данецк перад выбарамі

13
Жыхары сяла Куйбышава на мясцовым рынку, 24 кастрычніка 2014 году

14
Данецк перад выбарамі

15
Данецк перад выбарамі

16
Прыгарады Данецку

17
Сэпаратыстка стаіць нападалёк ад будынка міжнароднага аэрапорта падчас баявых сутыкненьняў з украінскім войскам 4 кастрычніка 2014 году

18
Лідэр сэпаратыстаў Аляксандар Захарчанка і расейскі сьпявак Іосіф Кабзон на канцэрце ў Данецку 27 кастрычніка 2014 году

19
Павал Губараў, адзін зь лідэраў сэпаратыстаў у Данецку

21
Данецк перад выбарамі

22
Данецк перад выбарамі

23
Удзельнікі акцыі пратэсту супраць рашэньня Кіева перавесьці ўнівэрсытэты з Данецкай вобласьці на тэрыторыю, якая знаходзіцца пад кантролем ураду Ўкраіны, 30 верасьня 2014 году

25
Баец прарасейскіх сэпаратыстаў у Луганскай вобласьці

26
Баец прарасейскіх сэпаратыстаў на блёкпосьце пры ўезьдзе ў пасёлак Кіраўск Луганскай вобласьці 31 кастрычніка 2014 году

27
Памежны пункт на расейска-ўкраінскай мяжы, захполены ўзброенымі сэпаратыстамі ў 120 кілямэтрах ад Данецку, 14 кастрычніка 2014 году

28
Сяло Спартак у Данецкай вобласьці

30
На выбарчым участку ў Данецку

31
Выбары ў Данецку, 2 лістапада 2014 году

32
Падлік галасоў у Данецку, 2 лістапада 2014 году

33
Выбары ў прыморскім горадзе Новаазоўску

34
Падлік галасоў на выбарчым участку ў Данецку

35
Падлік галасоў на выбарчым участку ў Данецку

36
Выбарчы ўчастак у паселішчы Сядова на поўдзень ад Данецку, 2 лістапада 2014 году

37
Узброеная ахова на выбарчым участку ў Данецку

39
Прарасейскія паліцыянты вартуюць выбарчы ўчастак у Новаазоўску, 2 лістапада 2014 году

40
Продаж садавіны з агароднінай каля ўчастку для галасаваньня ў Данецку, 2 лістапада 2014 году