Ёзэф Алёіс Ратцынгер (нар. у 1927) быў абраны папам 19 красавіка 2005 году. Бэнэдыкт XVI стаў другім запар рымскім папам неітальянцам. Ён немец, баварац, удзельнік 2-й Сусьветнай вайны, служыў у Вэрмахце ў падразьдзяленьнях супрацьпаветранай абароны. У 1946-1951 гадах атрымаў вышэйшую адукацыю ў сфэрах тэалёгіі і філязофіі ў Мюнхэнскім унівэрсытэце.
Жыцьцё Бэнэдыкта XVI у фотаздымках

1
У часе службы ў базыліцы сьв. Пятра ў Ватыкане 31 сьнежня 2012.

2
Новаабраны папа вітае палёмнікаў з балкона базылікі Святога Пятра ў Ватыкане 19 красавіка 2005.

3
Ёзаф Ратцынгер (1-ы шэраг, 6-ы злева) зь іншымі дзецьмі прымае першае прычасьце ў Баварыі ў 1935 годзе.

4
Ёзаф Ратцынгер (справа) са сваім братам Георгам падчас іх пасьвячэньня ў 1951 годзе.

5
1943 год, Ёзаф Ратцынгер памочнік у войсках ВПС.

6
Ёзаф Ратцынгер (зьлева) прафэсар багаслоўя, на перамовах з кардыналам у Рыме, паміж 1962 і 1965 г.г.

7
Кардынал Ёзаф Ратцынгер сустракаецца з арцыбіскупам рускай праваслаўнай царквы Ўладзімерам Дзімітроўскім у часе Эвангелічнай акадэміі ў Нямеччыне ў красавіку 1979 году.

8
Папа наведаў Блакітную мячэць у Стамбуле падчас гістарычнага візыту ў Турцыю ў лістападзе 2006 году.

9
Папа вітае рускага мітрапаліта Кірыла падчас іх сустрэчы ў Ватыкане ў траўні 2006 году.

10
З каралевай Лізаветай у Шатляндыі ў 2010 годзе.

11
Сустрэча ў Гаване з Фідэлем Кастра, 2012 год.

12
Сустрэча з расейскім прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым у 2009.

13
З партрэтам папярэдніка, папы Рымскага Яна Паўла II, падчас сустрэчы зь вернікамі ў Польшчы, 2006 год.

14
Бэйрут, Лібан, 2012

15
Паездка ў Заграб, Харватыя. 2011 год.

16
У часе паездкі ў Польшчу ў 2006 папа наведаў канцэнтрацыйны лягер у Асьвенцыме.

17
Нкольнікі вітаюць папу ў Камэруне, 2009 год

18
У 2009 папа даў ў Ватыкане аўдыенцыю прэзыдэнту Казахстану Нурсултану Назарбаеву.

19
У красавіку 2009 папа прыняў у Ватыкане кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку з сынам.

20
2009 год, папа прымае прэзыдэнта ЗША Барака Абаму.

21
Першы твіт папы Бэнэдыкта ў сьнежні 2012.